22.04.2020

Жыццё анлайн

Жыццё анлайн

Слухай інтэрнэт, чытай, пішы,
Але
і сам мазгамі варушы!

Рыгор Барадулін

Даўно планаваў напісаць на тэму сучасных тэхналогій, жыцця ў камп’ютарных гульнях, сацыяльных сетках, карацей, на тэму жыцця анлайн. Зараз, здаецца, самы падыходзячы час пра гэта пісаць, улічваючы сітуацыю самаізаляцыі, абмежаванняў, звязаных з каронавірусам.

З аднаго боку, шмат моладзі, сапраўды, большую частку вольнага часу, а многія і працоўнага, праводзяць у інтэрнэце: замаўляюць прадукты, аплачваюць камуналку, кантактуюць, праводзяць сустрэчы, навучанне праз розныя відэададаткі, ствараюць свой імідж праз профіль у сацыяльных сетках. Ды і наогул, у наш час, калі цябе няма ў інтэрнэт-павуцінні, і зусім не важна: у сацыяльных сетках ці публікацыях інтэрнэт-СМІ, ты не маеш электроннай пошты, альбо падключэння да інтэрнэту, то, лічы, цябе няма. Не ў фізічным, канешне, плане, а ў плане патрабаванняў сучаснасці, запыту грамадства. Калі цябе няма ў павуцінні і табе не 100 гадоў, то гэта выглядае неяк дзіўна, асабліва сярод моладзі, якая з маленства прывучана да гаджэтаў і інтэрнэту. Старэйшае пакаленне часта ставіцца скептычна да “жыцця анлайн”, але СОVID-19 паказаў, што варта зрабіць перазагрузку ў гэтым сэнсе, зразумець усю сутнасць і магчымасці інтэрнэту, адлюстраваць сітуацыю, якая ўсё расстаўляе на свае месцы, вызначае напрамак далейшага развіцця і перспектыў. “Пра што ідзе гаворка?” – нехта, магчыма, запытаецца. Усё пра тое ж, што дзякуючы пандэміі, мы можам зразумець, наколькі важна чалавеку і, у першую чаргу, маладому рэальнае жыццё: сустрэчы з сябрамі, паходы ў кафэ, тэатры, клубы, на канцэрты, спаборніцтвы, турніры і г.д. і ў той жа момант адчуць рэальную карысць ад тых сродкаў, якія рапспрацаваны чалавецтвам, калі, не выходзячы з дому, можна быць самаізаляваным і адначасова не. Адкрыць для сябе новыя магчымасці, хто гэтага не зрабіў, пачаць весці вебінары, праводзіць анлайн сустрэчы, вучыцца, замаўляць прадукы і тавараы праз інтэрнэт, аплачваць паслугі, не губляючы на гэта ні адной лішняй хвіліны, не стаяць у чэргах, выкарыстоўваць вызвалены час для іншых больш важных спраў. Розным арганізацыям запусціць анлайн сервісы, анлайн канцэрты і спектаклі, як гэта зрабіў той жа Купалаўскі, альбо Беларусьфільм, стварыўшы канал, на якім даступна для прагляду айчыннае кіно, чаго раней, напрыклад, не было.

Прыгадваю гісторыю, якая адбылася літаральна некалькі дзён таму. На абласную гарачую лінію БРСМ патэлефанавала самотная пенсіянерка 71 год, якая пражыве ў адным аграгарадку Мінскага раёна і знаходзіцца на самаізаляцыі. Прадукты ёй дастаўляюць валанцёры, медыкі пры неабходнасці гатовыя прыйсці па дапамогу, але, як аказалася, на ёй вісіць запазычанасць па аплаце крэдыту і для таго, каб яго пагасіць, трэба выйсці з дому ў банк, бо валанцёры не маюць права працаваць з грашыма. Дык вось якое рашэнне было прынята. Нягледзячы на тое, што жанчыне 71 год, у яе ёсць кампутар, падключаны да інтэрнэту, з усталяваным банкінгам. Як мы даведаліся, ёй суседзі калісьці ў гэтым дапамаглі, каб яна плаціла за ўсё анлайн, але яна так і не навучылася гэтага рабіць, аднак, улічваючы сітуацыю і пакрокавую дапамогу моладзі па тэлефоне, у яе ўсё атрымалася. За што яна, безумоўна, была ўдзячна і нам, і суседзям, якія калісьці ўсталявалі ёй гэтую праграму, на якую яна ўжо і забылася.

З усяго сказанага хочацца зрабіць выснову пра тое, што сітуацыя, якая складваецца, у тым ліку, дапамагае нам авалодаць тымі новымі тэхналогіямі і формамі работы, якія раней для нас здаваліся альбо непатрэбнымі, альбо занадта складанымі. Карацей кажучы, ва ўсім трэба шукаць станоўчыя моманты, патэнцыял, які дапаможа і зараз, і ў далёкай перспектыве памятаць пра тое, што, выйшаўшы са складанай сітуацыі, мы павінны стаць мацней, а для гэтага трэба не панікаваць і выконваць меры перадсцярогі, апісаныя ў шматлікіх памятках і рэкамендацыях па барацьбе з СОVID -19, якія абавязкова дапамогуць нам перамагчы і вытрываць.

22 красавіка 2020г.

Rate this item
(0 votes)
Read 190 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»