І для дзяцей з дома-інтэрната

І для дзяцей з дома-інтэрната

Моладзі раёна, якая гэтымі днямі развітваецца з рэспубліканскай дабрачыннай акцыяй БРСМ і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі "Цуды на Ражджаство", ёсць аб чым расказаць.

Самае памятнае – гэта радасць дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, маленькіх пацыентаў дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ад атрыманых падарункаў, якія перадавалі разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, валанцёрамі школ № 3 і № 2 горада Стоўбцы. У падарунках дзеці і маладыя інваліды знайшлі для сябе нямала прыемнага і карыснага – канцылярскія прылады, цацкі. Своеасаблівым творчым падарункам стала праграма "Ражджэственская казка", падрыхтаваная педагогамі Дома творчасці дзяцей і моладзі.

– Дзякуй усім школам, якія зрабілі акцыю такой шчодрай і міласэрнай, – зазначае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Па традыцыі, вялікі падарунак, прызначаны для выхаванцаў аднаго з дамоў-інтэрнатаў, быў перададзены ў абласны камітэт БРСМ.

Rate this item
(0 votes)
Read 3805 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»