Last modified on: 31.01.2019

ВЫБІРАЙ.ВY!

ВЫБІРАЙ.ВY!

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'яўляе пра старт моладзевага праекта “Адкрытыя дэбаты “ВЫБІРАЙ.ВY!”, прэзентацыя якога адбылася 1 ліпеня 2015 года ў Рэспубліканскім доме моладзі.

Моладзевы праект “Адкрытыя дэбаты “ВЫБИРАЙ.ВY!" прызваны стаць адкрытай дыскусійнай пляцоўкай для моладзі Беларусі. Асноўная тэматыка дыскусійных пытанняў на адкрытых дэбатах заключаецца ў самой назве праекта – “ВЫБІРАЙ.ВY!”

Праект рэалізуецца ў некалькі этапаў: раённыя, гарадскія, абласныя (Мінскі гарадскі). Пераможцы дэбатаў на кожным этапе становяцца ўдзельнікамі дэбатаў наступнага ўзроўню. Яго мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў другім паўгоддзі, напярэдадні важных грамадска-палітычных падзей у Беларусі.

Галоўная мэта новага моладзевага праекта – аб'яднаць намаганні юнакоў і дзяўчат на сацыяльна значную дзейнасць на карысць грамадства.

Rate this item
(0 votes)
Read 314 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»