10.09.2019

Хто працуе, таму шанцуе!

Хто працуе, таму шанцуе!

Наш народ заўсёды славіўся працай, здольнасцю з нічога зрабіць нешта. Любоў да працы закладзена ў кожным, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, бо толькі працавіты народ мог распрацаваць партатып трохступенчатай ракеты, самалёт СУ, народны ўседарожнік Ніва, Белаз, МАЗ, трактар “Беларус”, запусціць касмічны спадарожнік, пабудаваць неверагодную колькасць замкаў і палацаў, напісаць безліч музычных і літаратурных шэдэўраў, стварыць уласную дзяржаву і шмат чаго іншага. Дарэчы, калі казаць аб працавітасці беларусаў, то варта ўзгадаць шматлікія прыказкі і прымаўкі, якія лётаюць у паветры: “Праца і рукі – моцныя зарукі”, “Праца з балота робіць залота”,  “Нічога само не зробіцца”,  “Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі”, “Дружная праца – крыніца багацця”, “Жаданая праца, як сонца ўзыход” і іншыя.

З гэтага і вынікае, чаму моладзь хоча працаваць ужо з самага ранняга ўзросту. Не таму, што яны імкнуцца зарабіць вялікія грошы ці купіць новы абутак, не без гэтага канешне, а таму, што хочуць паспрабаваць сябе ў самых розных прафесіях, спецыялізацыях, працах. Дарэчы, важным фактарам з’яўляецца і дапамога блізкім: бацькам, сваякам, сябрам, а магчыма і зусім невядомым людзям, і нават жывёлам. А таксама магчымасць зрабіць нешта карыснае не толькі для сябе, але і для Радзімы. Трэба адзначыць: першая працоўнае месца, маецца на ўвазе не толькі на сталай аснове, пасля заканчэння вучобы, але і падчас, індывідуальнае альбо праз студэнцкія атрады, застаецца ў памяці на ўсё жыццё.

Асабіста я памятаю, як падпрацоўваў кур’ерам, адмістратарам, гандляром і нават грузчыкам. У больш сталым узросце, ужо студэнтам старэйшых курсаў універсітэта культуры і мастацтваў – аніматарам, акцёрам, дзедам марозам, вядучым юбілеяў, выпускных, дыскатэк і іншых карапаратываў. Гэта мой асабісты вопыт, які не толькі дапамог мне зарабіць капейку, але і спрыяў майму станаўленню, гартаваў мой характар, прывучаў да дысцыпліны, вучыў распараджацца заробленымі грашыма, даваў магчымасць у тыя часы дапамагаць іншым, купляючы ці ахвяруючы на карысную справу. Памятаю, як многія працы былі без аплаты, проста за магчымасць атрымаць прафесійны вопыт ці зрабіць добрую справу. Папрацаваць напрыклад у дзіцячым доме аніматарам, ці правесці пазнавальную віктарыну для школьнікаў, ці якое грамадска-карыснае мерапрыемства на безкаштоўнай аснове, - і зараз лічу важным аспектам, які нагадвае, што не ўсё мераецца грашыма, ці нейкімі матэрыяльнымі вымярэннямі, што ёсць і духоўная частка чалавечай сутнасці.

Апошнім часам чую думкі многіх маладых людзей і не вельмі пра тое, што яны гатовыя працаваць кім заўгодна за вялікія грошы. Альбо гатовыя нічым не займацца за адносна невысокую зарплату, сядзець дома, як кажуць, вісець на шыі ў бацькоў ці іншых падаткаплацельшчыкаў. Абсалютна не згодны ні з першымі, ні з другімі, бо праца робіць чалавека адназначна лепш. Калі чалавек ні чым не займаецца, чакае, як кажуць, з мора ветру, нічога і не будзе. Быць незадаволеным тым, чым займаешся, затое мець вялікія грошы, таксама не выйсце, бо жыццё адно, і варта атрымліваць задавальненне ад тых справаў, на якія выдаткоўваеш час. Кожны сам выбірае. Але з упэўненасцю можна адзначыць, што моладзь імкнецца працаваць з душой усё часцей і часцей, на першы план выносячы пытанні самарэалізацыі, а не задавальнення матэрыяльных патрэб, хаця і гэта важна. Калі чалавек займаецца сваёй справай, то ўсё будзе добра, бо інакш і быць не можа. Таму як кажа наш мудры народ: “Хто працуе, таму шанцуе”.

10 верасня 2019г.

Rate this item
(0 votes)
Read 1855 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»