02.12.2019

Спаборніцтва з выключна першым месцам на п’едэстале

Спаборніцтва з выключна першым месцам на п’едэстале

Выбары, альбо свята дэмакратыі, як іх называюць у народзе, - важнае дасягненне нашага грамадства. Неад’емная частка любой развітай краіны. Выбары – гэта эвалюцыйны шлях любога народа, дзяржавы, бо яны даюць магчымасць вырашаць далейшы лёс развіцця не праз войны, а праз волевыяўленне людзей. Беларускае выбарчае заканадаўства прайшло выпрабаванне часам і ўтрымлівае багаты вопыт, які адпавядае не толькі міжнародным стандартам, але і айчынным. На мой погляд, адпаведнасць менавіта айчынным патрабаванням - самае галоўнае ў любым заканадаўчым працэсе. Мяркую, што калі заканадаўства грунтуецца на каштоўнасцях уласцівых пэўнаму народу, абумоўлена традыцыяй і гістарычнымі аспектамі, – гэта добра. Пагадзіцеся, законы складаюцца выключна з міжнароднай практыкі, яны не заўсёды працуюць на карысць той, ці іншай справы, бо не ўспрымаюцца, ламаюць культуру назапашаную стагоддзямі, але вопыт іншых краін варта ўлічваць, што ў нас і адбываецца.

Што тычыцца менавіта выбараў, то за гады незалежнасці, мы добра папрацавалі, абралі мадэль, якая адпавядае ўсім нормам і заўсёды ўдасканальваецца. Адна з такіх добрых нормаў – гэта датэрміновае галасаванне, бо як паказвае практыка, не кожны грамадзянін па розных прычынах можа прагаласаваць у асноўны дзень выбараў: у каго камандзіроўка, хто ў адпачынку і інш., таму і ўзнікла такая неабходнасць, якая вельмі добра прыжылася. Станоўчым аспектам з’яўляецца і той факт, што ў нас кожны законапаслухмяны грамадзянін, і не важна які ў яго заробак, можа стаць кандыдатам на выбарах, бо для гатэга не трэба закладаць нейкія шалёныя грошы, каб зарэгістравацца, як у шэрагу краін (Францыя, Вялікабрытанія, Арменія, Украіна і інш). Таму ў кожнага ёсць шанец, калі яго выберуць, годна прадстаўляць інтарэсы народу.

Дарэчы ў выбарах няма прайграўшых, ёсць тыя, хто не перамаглі, бо выбары – гэта спаборніцтва з выключна першым месцам на п’едэстале, а кожны ўдзельнік ужо пераможца, якога падтрымала тая ці іншая частка насельніцтва, які з’яўляецца лідарам і чалавекам не абыякавым. Як і ў любых спаборніцтвах да перамогі на выбарах трэба імкнуцца, аддана працаваць для людзей і Беларусі, і гэта абавязкова будзе падтрымана і ацэнена народам, калі не сёння, то заўтра.

Улічваючы актыўную пазіцыю, двойчы абіраўся дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў 27 і 28 скліканняў, быў кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7 склікання. Як паказвае мой асабісты вопыт удзелу ў выбарах абсалютна розных узроўняў, ад мясцовых да Прэзідэнцкіх, у якасці назіральніка, члена участковай камісіі, кандыдата ў дэпутаты, з упэўненасцю магу сказаць, што ў нашай краіне распрацавала вельмі прагрэсіўнае і дэмакратычнае заканадаўства ў гэтым накірунку, якое дае права выбару і магчымасць удзелу ў гэтым працэсе любога законапаслухмянага грамадзяніна, які канешне дасягнуў 18 гадоў. Мець магчымасць выбіраць і быць выбраным - адна з вышэйшых каштоўнасцяў і дасягненняў нашага грамадства. Як адзначыў Янка Брыль: “Ты пачынаешся тады, калі робіш выбар сам”. Таму прыходзьце на выбары і рабіце свой выбар, бо інакш яго зробяць іншыя!

02 снежня 2019г.

Rate this item
(0 votes)
Read 1509 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»