04.02.2019

Герой, які перамагае!

Герой, які перамагае!

Каго любіш? Люблю Беларусь! То ўзаемна!

Кастусь Каліноўскі

2 лютага, дата якую немагчыма абмінуць, неаспрэчны факт нашай гісторыі, падарунак Бога для нашай зямлі, дзень нараджэнне годнага сына Беларусі Кастуся Каліноўскага, Беларуса з вялікай літары, абаронцы, заступніка нашага народу, змагара, якога паважаюць па ўсім свеце і ў кожным куточку Радзімы. Вобраз нязломнага духам і верай Кастуся апісаны шматлікімі даследчыкамі і літаратамі, паэтамі і мастакмі, простым народам, у гонар яго названы вуліцы, стаяць помнікі, выдадзеныя паштоўкі і маркі, напісаныя кнігі, паэмы, вершы, зняты фільмы, пастаўлены спектаклі і опера, указам Прэзідэнта Беларусі №26 ад 15 студзеня 1996 года зацверджаны ордэн Кастуся Каліноўскага.

Кастусь Каліноўскі – нацыянальны гонар, герой, які церпіць паразу, але перамагае. Перамагае ў ідэйным, духоўным і маральным аспектах, асоба якая змяніла светапогляд беларусаў і погляд на беларусаў, дала надзею нашаму народу на будучыню, адлюстравала, акрэсліла шлях да сваёй уласнай беларускай дзяржавы. Заснавальнік сучаснай беларускай нацыі, кіраўнік паўстання 1863-1864гг., якому на момант пакутніцкай смерці на шыбеніцы ад рук ворагаў было ўсяго 26 гадоў, але які на той момант, праз газету “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў пад мянушкай Яска-гаспадар з-пад Вільні, сваю ўласную творчасць і дзейнасць, ужо паспеў сфарміраваць і закласці важныя пастулаты існавання беларускай нацыі, разважаў пра неабходныя атрыбуты простага народу і дзяржавы, заклікаў змагацца за сваё, звацца гаспадарамі на сваёй зямлі, што ў выніку і прывяло да стварэння сучаснай Рэспублікі Беларусь.

У кожнага грамадзяніна нашай краіны ёсць асабістае станоўчае пачуццё да гэтай фігуры. Асабіста для мяне Кастусь Каліноўскі – гэта той чалавек, які дапамог мне глыбей зразумець Беларусь, адчуць і палюбіць мову, культуру і традыцыі нашага народа, бо менавіта праз ягоную творчасць, якую мы праходзілі на уроках беларускай літаратуры, стала відавочна, які шлях да Беларусі мы прайшлі.

Кастусь Каліноўскі – гэта легенда, якая натхняе розныя пакаленні быць вернымі Беларусі, памятаць хто мы, адкуль прыйшлі і куды рухаемся. Быць патрыётам – гэта ўпершую чаргу быць падобным на Кастуся, любіць Беларусь і зрабіць усё, каб наш народ стаў яшчэ больш заможным, але не толькі ў фінансавым плане, але і ў духоўным, каб кожны пры неабходнасці быў здольны абараніць нашу незалежнасць і нават загінуць, як калісьці – гэта зрабіў кіраўнік паўстання, гістарычны лідар нашай нацыі, бацька нашага народу Кастусь Каліноўскі.

“У падзеях мінулага – нашы карані. А дрэва без каранёў існаваць не можа”, - адзначаў знакаміты пісьменнік Уладзімір Караткевіч, які прысвяціў не адну старонку сваёй творчасці падзеям нацыянальна – вызвольнага паўстання на чале з Кастусём Каліноўскім.

Памятайма подзвіг Каліноўскага, каб вечна жыла Беларусь!

2 лютага 2019г.

Rate this item
(0 votes)
Read 2270 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2019 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»