Падзяка за актыўнасць уздзенскаму лясгасу

Падзяка за актыўнасць уздзенскаму лясгасу

Па выніках абласнога конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” 2015 года ў намінацыі “Лепшая пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” сярод працуючай моладзі” адзначана пярвічка Уздзенскага лясгаса.

– У лясной гаспадарцы раёна працуе шмат маладых людзей, якія з’яўляцца членамі БРСМ. Яны – пастаянныя ўдзельнікі самых розных мерапрыемстваў, што садзейнічае сацыяльнаму, культурнаму, духоўнаму і фізічнаму развіццю моладзі, рэалізацыі яе ініцыятыў і грамадскай дзейнасці, – гаворыць сакратар пярвічкі Цімур Віяленцій. – Моладзь, якая працуе ў калектыве, — добрая, ініцыятыўная, часам амбіцыйная (у добрым сэнсе слова). Хлопцы і дзяўчаты праяўляюць сябе ў розных спаборніцтвах, конкурсах прафмайстэрства, самадзейнасці, у час суботнікаў.

На рахунку членаў пярвічкі лясгаса шматлікія карысныя справы, актыўная жыццёвая пазіцыя. Таму і вынік належны – падзяка Мінскага абласнога камітэта ГА “БРСМ”.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 2608 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2019 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»