26.06.2019

Стартаваў фотаконкурс «Сэлфi & фота з вышыванкай»!

Стартаваў фотаконкурс «Сэлфi & фота з вышыванкай»!

З 24.06.2019г. па 02.07.2019г. уключна.

У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Фота вы можаце падаць у двух катэгорыях:

  • сэлфі-фота;
  • традыцыйнае фота.

Конкурсныя работы катэгорыі "традыцыйнае фота" могуць быць прадстаўлены ў наступных намінацыях:

  • «Фота малыша ў вышыванцы»;
  • «Фота закаханых ў вышыванцы»;
  • «Мая сем’я ў вышыванцы»;
  • «Дзяўчыны ў вышыванцы»;
  • «Хлопцы ў вышыванцы»;
  • «Саюз моладзі ў вышыванцы».

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі:

  • якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай» раней;
  • парушаючыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

У катэгорыі «сэлфі» удзельнічаюць фатаграфіі, апублікаваныя ў перыяд з 24 чэрвеня па 1 ліпеня, у сацыяльнай сетцы Instagram з указаннем усіх наступных хэштэгаў:

  • #селфізвышыванкай
  • #селфисвышиванкой
  • #деньвышиванки
  • #дзеньвышыванкi

Фатаграфіі катэгорыі «сэлфі» становяцца ўдзельнікамі конкурсу аўтаматычна пасля публікацыі ў сетцы Instagram з указаннем усіх хэштэгаў (профіль ўдзельніка конкурсу ў Instagram павінен быць адкрытымі, у адваротным выпадку рэгістрацыя фота немагчыма).

Калі вы вырашылі ўдзельнічаць у катэгорыі "традыцыйнае фота", то неабходна загрузіць фатаграфію ў альбом () і даць апісанне, якое змяшчае дадатковую інфармацыю:

  • аўтара (фамілія, імя, імя па бацьку, тэлефон, e-mail, горад пражывання);
  • назва здымка (суправаджальны тэкст) або серыі здымкаў (у серыі здымкі павінны быць пранумараваны).

Вынікі будуць падведзены 2 ліпеня 2019г.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 3049 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»