У рамках акцыі з 11 па 14 лютага ў пярвічных арганізацыях грамадскага аб’яднання “БРСМ” устаноў адукацыі раёна прайшлі конкурсы творчых работ, малюнкаў, вершаў, фотаработ, працавалі паштовыя скрыні “Валянцінка майму куміру”. Кожны жадаючы змог напісаць свае пажаданні ўпадабанаму музыканту, артысту, спартсмену, мастаку, вучонаму альбо тэлевядучаму. Усе пажаданні былі перададзены цераз раённы і абласны камітэты маладзёжнага аб’яднання.
— У ходзе акцыі пярвічнымі арганізацыямі сабрана звыш 60 “валянцінак”, — зазначае першы сакратар Бярэзінскага райкама ГА “БРСМ” Вольга Мікалаеўна Жукоўская, — большасць з якіх былі адрасаваны беларускай біятланістцы, алімпійскай чэмпіёнцы Дар’і Домрачавай. Яна ўзносіць славу нашай краіны сваімі прыгожымі спартыўнымі перамогамі і служыць добрым прыкладам для маладых людзей.