Мэты і задачы акцыі: фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзінаў, прывіванне духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкненне да здаровага ладу жыцця, прапаганда адказнага бацькоўства, ажыццяўленне комплексных прафілактычных, дабрачынных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку супрацьпраўных паводзінаў непаўналетніх.
Арганізатарамі і каардынатарамі акцыі з’яўляецца камісія па справах непаўналетніх Мінскага аблвыканкама. Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з ўпраўленнямі адукацыі, спорту і турызму аблвыканкама, унутраных спраў, галоўнымі ўпраўленнямі аховы здароўя, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, абласнога камітэта ГА БРСМ.