Патрыятычная акцыя, арганізаваная Беларускім Фондам міру і БРСМ, стартавала ў Беларусі 20 студзеня. Асноўная яе мэта — у год 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны прыцягнуць увагу грамадскасці да лёсаў тых, хто шмат гадоў назад адстойваў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Падчас правядзення акцыі да дамоу ветэранаў прымацоўваюцца памятныя таблічкі з надпісам "Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!"