– Для мяне вельмі адказна быць у ліку дэлегатаў раёна на такім адказным мерапрыемстве. Хаця я ва ўсім гэтым чалавек новы, мне будзе цікава і карысна паслухаць выступленні людзей з розных сфер дзейнасці, прааналізаваць, што і як. У першую чаргу, вядома ж, мяне будуць цікавіць тыя моманты, што закрануць непасрэдна наш раёна. Як медыка, мяне цікавяць пытанні, звязаныя з медыцынай, напрыклад, як змагаюцца з чэргамі ў паліклініках. Мяркую, што падобныя даклады павінны быць агучаны на сходзе, каб параўнаць нашу работу з работай калег-суседзяў (таго ж Дзяржынскага, Капыльскага раёнаў), у разрэзе вобласці.
У нашым раёне для моладзі ствараюцца ўсе ўмовы. Практычна ўсе маладыя спецыялісты ў сферы медыцыны забяспечаны жыллём. Разам з тым мяне цікавіць пытанні выдзялення ўчасткаў, крэдытавання на будаўніцтва жылля. У гэтым ёсць пэўныя цяжкасці, можа, што зменіцца пасля сходу.