Рамантыка агульных спраў

Рамантыка агульных спраў

У КОЖНАГА чалавека ёсць ідэі, планы, творчыя задумы. Для рэалізацыі некаторых з іх патрэбны аднадумцы.

Маладым людзям у гэтым плане пашанцавала — ім на дапамогу можа прыйсці грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, якое дае магчымасць быць пачутым, абмеркаваць актуальныя пытанні, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі і атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. Пра тое, якімі ідэямі і справамі жыве раённая маладзёжная арганізацыя, расказвае першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Марына АПАНАСЁНАК:

— Сёння агульная колькасць нашай раённай арганізацыі складае 1272 чалавекі. Стараемся, каб моладзь праявіла сябе ў мерапрыемствах розных накірункаў. Напрыклад, у патрыятычных. Кожны год члены грамадскага аб’яднання прымаюць удзел у “Сустрэчы пакаленняў” напярэдадні Дня Перамогі, якая адбываецца на месцы базіравання партызанскай брыгады імя Варашылава каля Чарэмшыцаў. Запамінальна адбываецца ўручэнне пашпартоў у рамках акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, якая прысвячаецца Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Не пакідаем без увагі і дапамогі пажылых адзінокіх грамадзян: акцыі “Мы побач з вамі”, “Ветэран жыве побач” праходзяць на працягу года. Важна разумець, што, дапамагаючы старэйшаму пакаленню, моладзь выказвае павагу і клопат не толькі пра людзей, але і пра сваю краіну ў цэлым. Актыўна члены “БРСМ” уключаюцца ў валанцёрскі рух, а таксама ў аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі тым, хто ў гэтым мае патрэбу, асабліва напярэдадні Дня ведаў, Новага года і Калядаў.

Шмат увагі ўдзяляецца і вольнаму баўленню часу, заняткам спортам. Моладзь актыўна наведвае фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Мядзеле, а валейбалісты каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сталі пераможцамі раённага турніру сярод пярвічак грамадскага аб’яднання, які праходзіў у сакавіку гэтага года. У мінулым годзе ўпершыню правялі конкурс “Аўталідар” сярод працуючай моладзі. Удзел у ім прынялі 12 вадзіцеляў, конкурс меў станоўчыя водгукі, таму ў гэтым годзе будзем праводзіць яго зноў. Цікава, з запалам праходзіць і сямейны сельскагаспадарчы праект “Уладар сяла”.

Выкарыстоўваем у сваёй рабоце такі папулярны рэсурс як інтэрнэт — магутнае яднаючае звяно для сучаснай моладзі: у студзені мінулага года ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” была арганізавана група “Моладзь Мядзельшчыны”. Сёння яна ўключае ў сябе больш за 1200 удзельнікаў. Тут можна даведацца пра падзеі і навіны жыцця маладых людзей раёна. Таксама ёсць акаўнты ў Твітары і Інстаграм.

Асобным радком дзейнасці грамадскага аб’яднання значыцца арганізацыя работы маладзёжнага атрада аховы правапарадку (МААП), які аб’ядноўвае ў сваіх радах 105 юнакоў і дзяўчат раёна. Байцы МААП сумесна з супрацоўнікамі РАУС дзяжураць у месцах масавага адпачынку моладзі, наведваюць неблаганадзейныя сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Пасля заканчэння сваёй установы адукацыі баец атрада мае перавагу падчас паступлення ў навучальныя ўстановы МУС і на факультэт унутраных войск Ваеннай акадэміі. У дзейнасці МААП ёсць і падстава для гонару. У мінулым годзе Дзмітрый Варабей заняў першае месца ў спаборніцтве па збіранні магазіна ў рамках абласнога вучэбна-метадычнага злёту камандзіраў і актывістаў МААП. А ў гэтым годзе на абласным зборы актывістаў праваахоўнага руху ГА “БРСМ” каманда раёна заняла 1-е месца ў намінацыі “Кіданне гранаты” і 3-е — у абласным вучэбна-метадычным зборы байцоў МААП “Бяспечны выбар”.

Упершыню сёлета ў маі адбылася вучоба актыву ГА “БРСМ” сярод працуючай моладзі “Я — лідар”, дзе самыя актыўныя кіраўнікі пярвічак атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Летам жа папулярнасцю карыстаецца студатрадаўскі рух, дзе можна зарабіць грошай і цікава правесці час. Дарэчы, яшчэ не позна па гэтым пытанні звярнуцца да нас.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4430 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»