Победитель областного этапа «Властелин села-2015» выбрал новых претендентов на победу

Победитель областного этапа «Властелин села-2015» выбрал новых претендентов на победу

Районный этап республиканского сельскохозяйственного проекта "Властелин села" состоялся 4 сентября 2016 г. в Столбцах. 

Традиционно участниками конкурса стали семьи, проживающие в сельской местности и работающие в сельскохозяйственных организациях. На этот раз в проекте приняли участие семьи Виталия и Людмилы Миловановых ОАО "Жатерево", Соболевских Романа и Ольги ОАО "Рубежевичи", Виктора и Татьяны Семенько ОАО "Агронеманский", Алексея и Алины Шутько ОАО "Деревное".

В течение дня они показывали свои творческие умения, знания и навыки для работы в хозяйстве, знакомили жюри с семейными достижениями, участвовали в различных шуточных конкурсах, спортивной эстафете, делились секретами своих кулинарных навыков и весело проводили время. 

По итогам всех конкурсов победителем районного этапа стала семья Соболевския Романа и Ольги. 


Шматдзетная сям'я Рамана і Вольгі Сабалеўскіх, якая прадстаўляла ААТ "Рубяжэвічы", заваявала тытул пераможцы раённага этапу рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2016".

У сёлетніх "Уладароў сяла" трое цудоўных дачок – Ірына, Рэната і Настачка, і жывуць яны ў паэтычным куточку Стаўбцоўшчыны – на хутары Ручын (радзіма маці Янкі Купалы), які сёння ўяўляе невялікую вёсачку. Свой уклад у каларыт малой радзімы ўнёс і разгалінаваны род Сабалеўскіх, які не так даўно адкрыў тут сядзібу пад назвай Sabalinka.

І конкурс "Уладар сяла", які традыцыйна праводзіцца пад эгідай раённага камітэта БРСМ, пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюзаў работнікаў АПК, раённага савета Аграпрамысловага саюза, раённага Цэнтра культуры, аддзела адукацыі, спорту і турызму, штогод адкрывае нам новыя імёны вясковых "уладароў" – прыгожых сем'яў маладых ды дбайных гаспадароў, якія ўмеюць не толькі ўвішна працаваць. Летась сям'я Аляксандра і Марыі Руч'ёвых з ААТ "Дзераўное" стала пераможцай конкурсу і ў маштабах Мінскай вобласці. Сёлета сваю эстафету ўдзелу ў конкурсе Руч'ёвы перадалі сям'і аднавяскоўцаў – Аляксея і Аліны Шуцько і, дарэчы, аказалі ёй істотную дапамогу ў падрыхтоўцы да выступлення.

Варта сказаць і пра дырэкцыю, прафкам ААТ "Дзераўное", як і пра ААТ "Жацерава", ААТ "Агранёманскі", якія, у адрозненне ад іншых гаспадарак раёна, мэтанакіравана працуюць над падборам маладых сем'яў, на ўсіх этапах знаходзяцца побач з імі і робяць са свайго боку ўсё магчымае для дастойнага прадстаўлення сям'і і, адпаведна, сельгаставарыства. Сёлета да ліку такіх сельгаставарыстваў далучылася і ААТ "Рубяжэвічы", у якога, дзякуючы сям'і Сабалеўскіх, дэбют атрымаўся несумненна ўдалым.

На раённы этап конкурсу сабраліся чатыры сям'і: акрамя названых вышэй сем'яў Шуцько (ААТ "Дзераўное") і Сабалеўскіх (ААТ "Рубяжэвічы"), сям'я Віталя і Людмілы Мілаванавых з сынам Захарам (ААТ "Жацерава"), Віктара і Таццяны Семянько з сынам Мікалаем і дачкой Марыяй (ААТ "Агранёманскі"). Бацькі разам са сваімі дзеткамі выйшлі на імправізаваную сцэну гарадскога стадыёна, дзе праходзіла конкурсная праграма, у прыгожых нацыянальных строях. І самы першы конкурс – візітных картак і выставак творчых работ "Вітаем па-беларуску!" – арганічна падкрэсліў самабытнасць і непаўторнасць кожнай з гэтых вясковых сем'яў.

Так, вясёлая сям'я Мілаванавых вылучаецца і як саюз жывёлаводаў – і муж, і жонка шчыруюць на ферме. Людміла слыве не толькі перадавой даяркай, а і грамадскай актывісткай. Яна любіць спяваць, а муж у яе – аматар рыбалкі і "ціхага палявання", да чаго, дарэчы, прывучае і сыночка. ААТ "Жацерава" выдзеліла Мілаванавым дом, у якім яны жывуць шчасліва. У дружнай сям'і Семянько абое бацькоў – з мясцовых, засталіся у сваёй гаспадарцы. Віктар – механізатар, хаця і закончыў Мірскае ПТВ па спецыяльнасці "рэстаўратар драўлянага дойлідства" (з дрэвам не расстаецца ў вольны час!), а Таццяна завочна вучыцца на бухгалтара і, будучы матуляй дваіх дзетак, паспявае яшчэ займацца любімай "ручной" справай – шыццём, вязаннем, вышываннем… Яны прывезлі з сабою ўласныя вырабы і стэнд – "Гісторыя сям'і Семянько".

Аліна Шуцько, якая працуе галоўным бухгалтарам ААТ "Дзераўное", знаёміла са сваёй сям'ёй амаль вершамі: "Я – у калгасе, а Лёша – у лясгасе (ён – майстар лесу Налібацкага лясніцтва). Маем домік, садзік, агарод…" І сапраўды, яскравае пацвярджэнне гаспадарлівасці іх і ААТ "Дзераўное" – дыхтоўны падворак, прадстаўлены на конкурс. Яго ўпрыгожылі ўраджай гародніны, кветкі, а гасцей частавалі адмысловымі дзераўнянскімі прысмакамі ды бярозавым сокам з галінкамі чорнай парэчкі. Гаспадар уручыў каравай ад сваёй сям'і Івану Загдаю, намесніку начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, члену журы конкурсу. Удалося здзівіць гасцей і сям'і Сабалеўскіх, якая танцавала і спявала на розныя галасы, а сярод розных дамашніх далікатэсаў найперш прапанавала сала з салёнымі гурочкамі. Зразумела, што кухняй займаецца матуля з дочкамі (яна працуе акушэркай у Рубяжэвіцкай участковай бальніцы), а на адзіным у доме мужчыне (ён працуе вадзіцелем у ААТ "Рубяжэвічы") ляжыць адказнасць за жыўнасць, апрацоўку агарода і т. п.

Сем'і выдатна паказалі сябе і ў іншых конкурсах. Да прыкладу, сям'я Мілаванавых аказалася самай спрытнай у вязанні бярозавых венікаў. Сям'я Сабалеўскіх – самай спраўнай у распілоўванні і колцы дроў (неабходныя для гэтых конкурсаў матэрыялы выдзеліла Акінчыцкае лясніцтва і ТАА "БорЛесПрам"). Сям'і Шуцько не было роўных у спартыўна-жартоўнай эстафеце. А сям'я Семянько ўправілася, як ніхто іншы, з конікам.

Калі журы склала іх балы, то розніца аказалася мізэрнай – ад аднаго да пяці балаў. Таму, як слушна было заўважана, кожную сям'ю-ўдзельніцу конкурсу можна назваць "Уладаром сяла". Усім ім былі ўручаны граматы і падарункі ад арганізатараў, у тым ліку чакаў і сюрпрыз – асобны падарунак ад кіраўніцтва і прафкама той гаспадаркі, дзе яны працуюць (дырэктар ААТ "Жацерава" Іван Краўчук завітаў на цырымонію падвядзення вынікаў конкурсу, каб асабіста ўручыць яго сям'і Мілаванавых). Сям'і Сабалеўскіх, названай тытулам "Уладар сяла-2016", яшчэ дастаўся суперпрыз – сертыфікат на атрыманне ў сваёй гаспадарцы цяляці.

На жаль, у конкурсе, які стаў сапраўдным святам, амаль не было балельшчыкаў з ліку стаўбчан. Але, напэўна, будзе правільна сказаць, што ўсе жыхары нашага горада дасылаюць нізкі паклон гэтым і іншым сельскім сем'ям за іх нялёгкую штодзённую працу, за вернасць сваім вёсачкам і хутарам!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 5432 раз

Дополнительная информация

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»