Аб'яднаныя адной мэтай!

Аб'яднаныя адной мэтай!

Саюзная моладзь Міншчыны 25 сакавіка далучылася да ініцыяванай грамадскасцю працоўнай акцыі па навядзенні парадку ва ўрочышчы Курапаты.

Удзел у працоўным дэсанце прынялі таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, жыхары сталіцы і прылеглых раёнаў, аб’яднаныя адной мэтай – добраўпарадкаванне тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. 
Курапаты – трагічная старонка гісторыі нашай краіны, якую, на жаль, не перапішаш і не закрэсліш. Удзельнікі акцыі справядліва зазначаюць: галоўная мэта сучаснага пакалення – ведаць і берагчы гісторыю свайго краю, памятаць жорсткія ўрокі мінулага і сумеснымі намаганнямі ўмацоўваць сувязь пакаленняў, каб разам упэўнена рухацца наперад. Яно, і сапраўды так: нават дробныя, але абавязкова добрыя ўчынкі кожнага з нас, калектыўная стваральная праца і ўдзячная памяць нашчадкаў – гэта фундамент мірнага жыцця і паспяховага развіцця любой краіны. 
Плануецца, што працоўныя акцыі па навядзенні парадку ва ўрочышчы Курапаты працягнуцца да поўнага добраўпарадкавання тэрыторыі.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4001 раз

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»