Першыя экiпажы – тысячнiкi у ААТ «Паставiчы»

Першыя экiпажы – тысячнiкi у ААТ «Паставiчы»

Уборачная гарачая пара паступова фiнiшуе. На ранiцу панядзелка завяршылi жнiво ТАА «Шапчыцы-агра», ААТ «Шчыткавiчы» i ПГС «Сiнягова».

На гэты дзень многiя гаспадаркi выканалi заданне больш чым на 90 працэнтау.

У мiнулую пятнiцу на тэрыторыi машынна-трактарнага парка ААТ «Паставiчы» зноу гучалi словы падзякi i вяселыя песнi у адрас мясцовых хлебаробау. У чарговы раз неафiцыйную гонку за першай тысячай тон выйгралi механiзатары гаспадаркi Валянцiн Дзмiтрук i Уладзiмiр Цыцэня. Павiншаваць тысячнiкау прыехалi першы намеснiк старшынi райвыканкама, начальнiк упраулення сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiр Карповiч, намеснiк старшынi райвыканкама Дзмiтрый Давыдау i старшыня раеннай арганiзацыi прафсаюзау работнiкау АПК Таiсiя Меляняка.

Уладзiмiр Антонавiч адзначыу, што зауседы прыемна прыязджаць у гаспадаркi, каб павiншаваць з працоунымi перамогамi. У «Паставiчах» яны сталi ужо традыцыйнымi, асаблiва у перыяд уборачнай кампанii. Гаспадарка i селета не толькi першая у раене сабрала тысячу тон збожжа, але i першы экiпаж - тысячнiк таксама адсюль. Мясцовыя хлебаробы ужо атрымалi больш за 6 тон, што гаворыць аб зладжанай i мэтанакiраванай рабоце кiраунiцтва, спецыялiстау i працаунiкоу.

Тандэм Валянцiна Дзмiтрука i Уладзiмiра Цыцэнi селета склауся у трэцi раз. Столькi ж разоу яны па вынiках жнiва выходзiлi у лiк тысячнiкау. «Крыху прыпынялi дажджы, якiя перашкодзiлi намалацiць тысячу ранней. Затое ураджайнасць збожжа селета значна лепшая, чым была летась, - кажуць задаволеныя хлебаробы, - За дзень (а у полi мы шчыравалi з 10 гадзiн да 21) намалочвалi i па 70 тон. Яшчэ плануем сабраць не менш за 300 тон. Тэхнiка не падводзiць, а гэта самае галоунае. Прастояу з-за паломак няма, таму i справа iдзе шпарчэй».

Пасля уборачнай мужчыны перасядуць за руль сваiх трактароу. Валянцiн Iванавiч будзе рыхтаваць глебу пад сяубу азiмых культур, зоймецца ворывам. Уладзiмiр Уладзiмiравiч адправiцца на нарыхтоуку кармоу (убiраць кукурузу на сiлас).

Адзiн мясцовы экiпаж, прычым маладзежны, наблiжауся да тысячнага рубяжу па намалоце збожжа. Гэта старшы камбайнер Iван Лявоненка i Станiслау Курачкiн. Iх павiншавау з поспехам Дзмiтрый Давыдау, уручыушы падзячны лiст i падарункi ад раеннага камiтэта ГА «БРСМ».

«Стараемся не думаць аб вынiках, проста працуем на сумленне», - кажуць маладыя людзi, дзенны намалот якiх складае ад 50 да 60 тон. Хаця не утойваюць, што крануты праяуленнем да iх увагi. Побач з вопытнымi камбайнерамi i яны дастойна шчыруюць на хлебных палетках. Iван пасля уборачнай перасядзе на трактар, а Станiслау прыступiць да абавязкау тэхнiка – электрыка.

Яшчэ адзiн падарунак у выглядзе грашовай прэмii атрымау Уладзiмiр Цыцэня ад Таiсii Мелянякi. Ен з”яуляецца не толькi памочнiкам старшага камбайнера, але i вадзiцелем на адвозцы збожжа. На той дзень ен транспарцiравау больш за 800 тон збожжа.

Падтрымаць землякоу песнямi прыехалi удзельнiкi вакальнай группы «Каларыт» Старадарожскага сельскага Цэнтра культуры i вольнага часу Валянцiна Спадар, Iрына Кiрылка i Уладзiмiр Петрушэня. Пасля iх выступлення крыху усхваляваныя перадавiкi паспяшалiся да сваiх машын: хутчэй працаваць, жнiво не павiнна затрымлiвацца…

На палетках працягвае кiпець работа: па хлебнай нiве велiчна плывуць камбайны, а паблiзу чакаюць «залаты» груз аутамабiлi i трактары з прычэпамi. Усiх удзельнiкау уборачнай аб”ядноувае не проста iмкненне выканаць пастауленыя перад iмi задачы, а любоу да зямлi . Зараз многае залежыць ад надвор”я. Калi яно не пакажа свой норау i не зарадзяць дажджы, то на гэтым тыднi аграрыi завершаць уборку селетняга хлеба.

Оцените материал
(0 голосов)
Прочитано 4998 раз

Дополнительная информация

Галерея изображений

Официальный сайт Минской областной организации ОО «БРСМ» © 2008-2024 Интернет-портал «Молодёжь минщины». Все права защишены.

Интернет-премия «Тибо-2010» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2010»
Интернет-премия «Тибо-2019» Лауреат Интернет-премии «ТИБО-2019»
Интернет-премия «БРСМ-2019» Победитель Интернет-премии «БРСМ-2019»