Last modified on: 31.01.2019

Студатрадаўскі рух

Студатрадаўскі рух

Студатрадаўскі рух – гэта добраахвотнае аб’яднанне маладых грамадзян, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, а таксама іншых катэгорый маладых грамадзян, якія выказалі жаданне ў вольны ад вучобы і працы час ажыццяўляць працоўную дзейнасць.

Студэнцкі атрад спрыяе арганізацыі другаснай занятасці моладзі, забяспечвае магчымасць творчай самарэалізацыі асобы, далучэнне да спорту, фізічнай культуры, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню і сацыялізацыі маладых грамадзян.

Усе атрады падзяляюцца на 5 профіляў:

  • студэнцкі будаўнічы атрад (СБА) – будаўніча-мантажныя работы;
  • студэнцкі сельскагаспадарчы атрад (ССГА) – пасадка, дагляд і ўборка сельскагаспадарчых культур;
  • студэнцкі педагагічны атрад (СПА) – педагагічная дзейнасць у аздараўленчых лагерах;
  • студэнцкі сэрвісны атрад (САС – студэнцкі атрад сэрвіса) – праца ў складзе прыёмных камісій устаноў адукацыі, праваднікамі чыгуначнага транспарту, дапаможнымі працоўнымі ў пунктах грамадскага харчавання дзіцячых аздараўленчых лагераў, дзейнасць па спецыяльнасцям школьных вучэбна-вытворчых камбінатаў;
  • студэнцкі экалагічны атрад (СЭА) – навядзенне парадка на зямлі.

ГА “БРСМ” мае права развіваць і іншыя віды студэнцкіх атрадаў.

Камандзір студэнцкага атрада:

  • кіруе працай пастаянна дзеючага кіруючага органа атрада (Штабам атрада);
  • арганізуе дзейнасць студэнцкага атрада;
  • нясе персанальную адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за арганізацыю фінансава-гаспадарчай дзейнасці і выкананне ўскладзенных задач;
  • ва ўстаноўненным парадку інфармуе адпаведны Штаб аб дзейнасці атрада;
  • забяспечвае захаванне ўнутрыатраднай дысцыпліны, выносіць спагнанне і заахвочванне удзельнікам атрада;
  • нясе персанальную адказнасць за псіхалагічны клімат у атрадзе;
  • адказвае за захаванне і выкарыстоўванне маёмасці, перададзенай атраду ў карыстанне;
  • сочыць за захаваннем удзельнікамі атрада норм і правілаў па ахове працы і пажарнай бяспецы;
  • забяспечвае ў межах сваёй кампетэнцыі стварэнне бяспечных умоў працы і побыту для ўдзельнікаў атрада;
  • удзельнічае ў фарміраванні атрада;
  • вядзе табель уліку працоўнага часу і журнал выкананых аб’ёмаў работ;
  • у адпаведным парадку прадастаўляе неабходную статыстычную інфармацыю аб дзейнасці студэнцкага атрада накіроўваючай арганізацыі;
  • у абавязковым парадку вядзе журнал студэнцкага атрада, які ўключае ў сябе план работы студэнцкага атрада ў падрыхтоўчы і рабочы перыяды, табель уліку працоўнага часу ўдзельнікаў студэнцкага атрада, раздзел рэгістрацыі захворванняў у атрадзе, раздзел заўваг і прапаноў па праверцы дзейнасці студэнцкага атрада, справаздачу па рабоце з непаўналетнімі, справаздачу аб рабоце студэнцкага атрада, аналіз вынікаў работы студэнцкага атрада, якаясны склад атрада;
  • падтрымлівае тэлефонную сувязь з накіроўваючай арганізацыяй, неадкладна інфармуе аб выпадках невыканання ўмоў дагавора прымаючай арганізацыі;
  • удзельнічае ў складанні творчай справаздачы для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы студэнцкі атраді на лепшага наймальніка.

У аператыўным кіраўніцтве камандзірам атрадаў належыць права адзінаначаляння ў рашэнні пытанняў жыццядзейнасці атрадаў. Права адзінаначаляння азначае безумоўнае, дакладнае і своечасовае выкананне членамі атрада рашэнняў камандзіра атрада.

Камісар студэнцкага атрада:

  • сумесна з камандзірам студэнцкага атрада арганізуе вытворча-гаспадарчую дзейнасць атарада;
  • кіруе ідэалагічнай і культурна-масавай работай атрада;
  • спрыяе фарміраванню пазітыўнага маральна-псіхалагічнага клімата ў студэнцкіх атрадах;
  • спрыяе развіццю асобаснага творчага росту ўдзельнікаў атарада, развіццю і максімальнай рэалізацыі іх грамадскай актыўнасці, фарміраванню сацыяльна арыентаванай унутрыатраднай культуры;
  • ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне жыццядзейнасці атрада;
  • арганізуе прадуктыўны, творчы вольны час удзельнікаў атрада і іх узаемадзеянне ў непрацоўны час; удзельнічае ў складанні творчай справаздачы;
  • у перыяд адсутнасці камандзіра студэнцкага атрада камісар ажыццяўляе выкананне яго службовых абавязкаў.

Камандзіры і камісары атрадаў нясуць адказнасць перад адпаведнымі штабамі, прынцыпам дзейнасці якіх з’яўляецца калегіяльнасць у прыняцці важных рашэнняў, якія вызначаюць жыццядзейнасць атрадаў.

Студэнцкі атрад – гэта:

  • магчымасць заробка;
  • дадатковая спецыяльнасць ці першыя навыкі прафесійнай дзейнасці;
  • атмасфера нефармальных стасункаў;
  • здабыццё ўпэўненасці ва ўласнай моцы;
  • практычная школа лідэрства і работы ў камандзе.

Работа ў складзе студэнцкага атрада дысцыплінуе і адаптуе да жыцця!

Калі ты студэнт ці навучэнец і вырашыў папрацаваць у студатрадзе – звяртайся ў штаб працоўных спраў пры пярвічцы ГА “БРСМ” сваёй установы адукацыі. Калі ты скончыў навучальную ўстанову ці яшчэ толькі збіраешся паступаць, ужо працуеш ці пакуль беспрацоўны – прыходзь у тэрытарыяльны штаб студэнцкіх атрадаў па месцы жыхарства, або звяртайся ў раённы ці абласны штабы студэнцкіх атрадаў.

Rate this item
(0 votes)
Read 2655 times

Media

Видеоролик «Запишись в студотряд!»

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»