Last modified on: 31.01.2019

Гісторыя

Гісторыя

24 верасня 1920 года — I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэне Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Рэзалюцыя з’езда падкрэслівала, што КСМБ з’яўляецца непарыўнай часткай Расійскага Камуністынага Саюза Моладзі.

Гісторыя і сучаснасць

Чэрвень 1924 года — рашэннем VI з’езда РКСМ арганізацыі было нададзена імя У.І.Леніна — УЛКСМ, ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі.

1945 год — за мужнаць, самаадданасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны і ў тыле ворага, ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга.

1970 год — за актыўны ўдзел у сацыялістычным і камуністычным будаўніцтве, за вялікую работу па выхаванні моладзі і ў сувязі з 50-годдзем ЛКСМБ узнагароджаны ордэнам Леніна.

Снежань 1991 года — 30 з’езд ЛКСМБ прыняў рашэнне аб статутных зменах арганізацыі і перайменаванні яе на падставе юрыдычнага правапераемніка ў Саюз моладзі Беларусі (СМБ).

Люты 1995 года — на 37 з’ездзе Саюза моладзі Беларусі арганізацыя перайменавана ў Беларускі саюз моладзі (БСМ). Поўная назва з 1999 года — Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз моладзі»     (ГА БСМ).

20—21 мая 1997 года — на ўстаноўчым з’ездзе была створана маладзёжная арганізацыя — Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ). Поўная назва з 1999 года — Грамадскае аб’яднанне «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» (ГА «БПСМ»).

6 верасня 2002 года — на 38 аб’яднальным з’ездзе ГА «БПСМ» і ГА «БСМ» было прынята рашэнне аб аб’яднанні шляхам зліцця дзвюх буйнейшых маладзёжных арганізацый Рэспублікі Беларусь у адзіную — Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (ГА «БРСМ»).

13 студзеня 2003 года — Прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 16  «Аб дзяржаўнай падтрымцы Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Кастрычнік, 2003 год — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 29 кастрычніка 2003 года  № 466 — Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Красавік, 2005 год — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 7 красавіка 2005 года № 166 — Рэканструкцыя часткі Аўгустоўскага канала абвешчана маладзёжнай будоўляй краіны.

23 верасня 2005 года — на 39 з’ездзе ГА «БРСМ» падведзены вынікі за 3 гады дзейнасці арганізацыі пасля зліцця БСМ і БПСМ. Намечаны асноўныя напрамкі далейшай працы.

26 красавіка 2006 года — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

20 кастрычніка 2006 года — адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з лідэрамі буйнейшых маладзёжных аб’яднанняў краіны - Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускай піянерскай арганізацыі, Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый. Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне аб пераемнасці піянерскай арганізацыі і БРСМ.

27 лютага 2007 года — Зацверджана праграма Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» «Будучае Радзімы Будаваць Маладым» на 2007-2010 гады.

15 сакавіка 2007 года — Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам прынята Рашэнне «Аб абвяшчэнні ў 2007 – 2008 гадах працы па рэканструкцыі Камсамольскага возера маладзёжнай будоўляй».

29 кастрычніка 2008 года — адбыўся 40 з’езд Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», на якім быў вызначаны новы накірунак работы валанцёрскі рух БРСМ «Добрае Сэрца».

9 снежня 2011 года — адбыўся 41 з’езд Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.

29 кастрычніка 2013 года — адбыўся маладзёжны форум «Маладосць. Традыцыі. Будучае.», прысвечаны 95-годдзю Усесаюзнага камсамола і 50-годдзю беларускіх студэнцкіх атрадаў. У рабоце форума паўдзельнічаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.

Сакавік, 2014 года  — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі № 118 от 10 сакавіка 2014 года «Аб маладзёжных будоўлях» аб’ектам Беларускай атамнай электрастанцыі прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

Кастрычнік, 2014  — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі N 495 Аб аб’яўленні 2015 года Годам моладзі. Дакумент прыняты з мэтай развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыяла моладзі, яе актыўнага ўдзела ў сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.

Снежань, 2014 год — Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі № 649 ад 30 снежня 2014 года Цэнтральны камітэт Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўзнагароджаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за значнае ўкладанне ў грамадзянскае выхаванне і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці моладзі.

19-20 студзеня 2015 года — адбыўся 42 з’езд Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.

Rate this item
(0 votes)
Read 2947 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»