Вынікі 2015 года у Любані

Вынікі 2015 года у Любані

У перадапошні дзень снежня на базе СШ №1 г. Любані адбыўся пленум РК ГА «БРСМ».

На ім першы сакратар райкама Вольга Радчэня падвяла вынікі дзейнасці арганізацыі ў 2015 годзе, агучыла задачы на бягучы год, а таксама адзначыла найбольш актыўную навучэнцкую і працоўную моладзь, іншых асоб.

У прыватнасці, многія актывісты заахвочаны за ўдзел у правядзенні адной з самых важных палітычных кампаній 2015 года – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі працавалі ў складзе камісій па выбарах, з’яўляліся наглядальнікамі, ладзілі экзіт-пулы.

Дзве пярвічкі БРСМ – першай гарадской адзінаццацігодкі і Рэдкавіцкай СШ – даволі паспяхова прадставілі раён на абласным этапе конкурсу пярвічак. За што іх кіраўнікі таксама атрымалі невялікія падарункі. Узнагароду ад абкама арганізацыі перадалі Юліі Чарнаушка, якая заняла другое месца ў рэспубліканскім конкурсе «Аўталэдзі-2015», што летась ладзіўся ў Гомелі. Дарэчы, гораду Любані ў бягучым годзе аказаны давер прыняць удзельнікаў абласнога этапа спаборніцтва, ён, плануецца, адбудзецца ў маі. За работу з моладдзю па прафілактыцы негатыўных праяў райкамам адзначаны ўчастковы інспектар міліцыі Мікалай Раменчык, а за прапаганду здаровага ладу жыцця – начальнік ідэалагічнага і метадычнага аддзела ФАЦ Любанскага раёна Валерый Сачак.

Rate this item
(0 votes)
Read 3962 times

Additional Info

  • Автор: Дар’я РАБЦАВА (Голас Любаншчыны)

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»