У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя.
Фота вы можаце падаць у двух катэгорыях:
- сэлфі-фота;
- традыцыйнае фота.
Конкурсныя работы катэгорыі "традыцыйнае фота" могуць быць прадстаўлены ў наступных намінацыях:
- «Фота малыша ў вышыванцы»;
- «Фота закаханых ў вышыванцы»;
- «Мая сем’я ў вышыванцы»;
- «Дзяўчыны ў вышыванцы»;
- «Хлопцы ў вышыванцы»;
- «Саюз моладзі ў вышыванцы».
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фатаграфіі:
- якія ўдзельнічалі ў конкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай» раней;
- парушаючыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
У катэгорыі «сэлфі» удзельнічаюць фатаграфіі, апублікаваныя ў перыяд з 24 чэрвеня па 1 ліпеня, у сацыяльнай сетцы Instagram з указаннем усіх наступных хэштэгаў:
- #селфізвышыванкай
- #селфисвышиванкой
- #деньвышиванки
- #дзеньвышыванкi
Фатаграфіі катэгорыі «сэлфі» становяцца ўдзельнікамі конкурсу аўтаматычна пасля публікацыі ў сетцы Instagram з указаннем усіх хэштэгаў (профіль ўдзельніка конкурсу ў Instagram павінен быць адкрытымі, у адваротным выпадку рэгістрацыя фота немагчыма).
Калі вы вырашылі ўдзельнічаць у катэгорыі "традыцыйнае фота", то неабходна загрузіць фатаграфію ў альбом () і даць апісанне, якое змяшчае дадатковую інфармацыю:
- аўтара (фамілія, імя, імя па бацьку, тэлефон, e-mail, горад пражывання);
- назва здымка (суправаджальны тэкст) або серыі здымкаў (у серыі здымкі павінны быць пранумараваны).
Вынікі будуць падведзены 2 ліпеня 2019г.