Вучань года - 2015

Вучань года - 2015

9 снежня на базе гімназіі быў праведзены заключны этап раённага конкурсу “Вучань года-2015”, у якім прынялі ўдзел 8 фіналістаў.

Праходзіў ён у два этапы. У завочным этапе “Партфоліа ўдзельніка” журы пазнаёмілася з асабістымі дасягненнямі школьнікаў. У фінале хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у інтэлектуальным конкурсе аратарскага майстэрства “Моладзь усхваляе родны край” і ў творчым — “Візітная картка”.

У складзе журы прысутнічалі: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Казючыц, яго намеснік Вольга Лычкоўская, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Нона Свідзер, вядучы спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Вольга Казак, першы сакратар РК ГА БРСМ Юлія Зяневіч і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Алена Шыманская.

Дзяўчаты і хлопцы выходзілі на сцэну, а вядучыя расказвалі пра іх захапленні. Усе яны актыўныя, мэтанакіраваныя і творчыя асобы. Гэта яшчэ раз пацвердзіў конкурс “Візітная картка”. Некаторыя дэкламавалі вершы пра сябе і сваю сям’ю, школу і свае захапленні. Іх расказы суправаджаліся слайд-фільмамі, музычнымі нумарамі. Многім дапамагалі паказваць “візіткі” аднакласнікі. Кожнае выступленне было па-свойму арыгінальным і непаўторным. Уразіла ўсіх візітная картка В. Валовіка, які расказаў пра сябе і сваю сям’ю ў стылі казкі.

За тры гадзіны, на працягу якіх цягнуўся конкурс “Вучань года-2015”, на сцэне гімназіі зіхацела восем зорачак: Ілья Лойка (Дзешчанскі дзіцячы сад-СШ), Надзея Вішнеўская (СШ № 2 імя К. Крапівы), Ніна Храноўская (Нёманская СШ імя І. Гурскага), Юлія Кукса (Хатлянская СШ), Вячаслаў Валовік (гімназія), Ірына Крывашэя (СШ № 1 імя А. Пушкіна), Дар’я Малашка (Азерская СШ), Алена Атраш (Ліцвянскі дзіцячы сад-БШ).

Пакуль журы падлічвала балы, гледачы не сумавалі – для іх выступалі вучні і настаўнікі гімназіі.

Выбраць лепшага было складана. Рашэннем журы вучнем года стаў Вячаслаў Валовік. Дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама адзначаны ўсе ўдзельнікі конкурсу. У намінацыі “Лідар” перамагла Ірына Крывашэя, у намінацыі “Інтэлектуал” – Ніна Храноўская. Дар’я Малашка адзначана ў намінацыі “Дасягненні”. Спецыяльны прыз ад РК ГА БРСМ за патрыятызм і вернасць сямейным традыцыям атрымаў Ілья Лойка.

Таксама былі ўзнагароджаны вучні, якія прынялі ўдзел у раённых алімпіядах.

НА ЗДЫМКАХ: пераможца конкурсу Вячаслаў ВАЛОВІК;  удзельнікам конкурсу — падарункі і дыпломы.

Rate this item
(0 votes)
Read 4482 times

Additional Info

  • Автор: Дар’я ЗЯНЬКОВІЧ (Чырвоная зорка)

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»