Сябруем з законам!

Сябруем з законам!

З 5 па 25 лютага на тэрыторыі раёна праходзіць абласная міжведамасная акцыя “Сябруем з Законам!”. Акцыя прызвана мабілізаваць адміністрацыйныя, сацыяльна-грамадскія рэсурсы для вырашэння праблем, звязаных з прафілактыкай правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Мэты і задачы акцыі: фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзінаў, прывіванне духоўных і маральных каштоўнасцяў, імкненне да здаровага ладу жыцця, прапаганда адказнага бацькоўства, ажыццяўленне комплексных прафілактычных, дабрачынных мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку супрацьпраўных паводзінаў непаўналетніх.

Арганізатарамі і каардынатарамі акцыі з’яўляецца камісія па справах непаўналетніх Мінскага аблвыканкама. Акцыя праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з ўпраўленнямі адукацыі, спорту і турызму аблвыканкама, унутраных спраў, галоўнымі ўпраўленнямі аховы здароўя, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, абласнога камітэта ГА БРСМ.

Rate this item
(0 votes)
Read 4602 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»