Марам наканавана збывацца

Марам наканавана збывацца

Адкрытае акцыянернае таварыства «Пагосцкі» паспяхова скончыла абмалот зерневых культур.  Каравай гаспадаркі аказаўся адным з самых важкіх у раёне: намалочана з 2295 гектараў пры ўра­джайнасці ў 34,1 цэнтнера  7825 тон збожжа.

Шчодрая пагосцкая ніва пацвердзіла высокі клас майстэрства мясцовых земляробаў:  адразу некалькі камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў сталі пераможцамі раённага спаборніцтва на жніве.  Канкурэнцыя паміж пагосцкімі меха­нізатарамі каторы год даволі высокая. Здолелі сказаць свае слова тут не толькі вопытныя работнікі, але і навічкі. Першы раз прымаў удзел у адказнай кампаніі Аляксандр Хрышчановіч, яго настаўнікам стаў таксама малады, за плячыма  якога ўсяго адзін хлебаробскі сезон,  Ягор Пянкрат. З першага дня яны старанна рупіліся на жніве ў гаспадарцы. Спачатку на камбайне КЗС­1218 убралі 32 гектары азімага рапсу і намалацілі 56 тон масланасення культуры, затым абмалацілі 228 гектараў і папоўнілі каравай гаспадаркі 768 тонамі збожжа.

Шчыра падтрымлівалі маладзёжны камбайнавы экіпаж кіраўніцтва ААТ «Пагосцкі» і сакратар РК «БРСМ» Вольга Жукоўская. Хто ведае можа ўжо праз год  Ягор Пянкрат і Аляксандр  Хрышчановіч зоймуць пачэснае месца ў тройцы лепшых пагосцкіх  камбайнераў альбо  паб’юць рэкорд Вячаслава  Кашлачова.

Rate this item
(0 votes)
Read 4986 times

Additional Info

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»