Абласное мерапрыемства «Дзень роднай мовы»

Абласное мерапрыемства «Дзень роднай мовы»

У Год культуры Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусціў Рэспубліканскі маладзёжны праект «Беларусь - крыніца натхнення», з мэтай развіцця і рэалізацыі моладзевых грамадска-значных ініцыятыў, бо з кожным годам узрастае цікавасць моладзі да беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народным рамёствах.

5 сакавіка 2019 года ў Стаўбцоўскім раёне адбылося абласное мерапрыемства "Дзень роднай мовы", у межах абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Беларусь - крынiца натхнення».

Месца правядзення мерапрыемства выбрана не выпадкова і прымеркавана да Году малой радзімы, а Стаўбцоўскі раён з’яўляецца малой радзімай народнага паэта - Якуба Коласа.

З мэтай вывучэння нацыянальнай культуры, захавання спрадвечных народных традыцый, ўкаранення іх у сучаснае прастору ў рамках мерапрыемства актывісты Саюзу моладзі Цэнтральнага регіёна напісалі дыктоўку, прайшоў “Адкрыты дыялог”, экспертамі якога сталі прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутаты, кіраўнікі грамадскіх арганізацый, музыкі і пісьменнікі.

Акрамя гэтага, для ўсіх удзельнікаў Адкрытага дыялогу былі праведзены аглядныя экскурсіі ў мемарыяльны музей-сядзібу Якуба Коласа «Акінчыцы» і літаратурна-мемарыяльны комплекс Якуба Коласа «Смольня».

Хочацца адзначыць, што ў гэты дзень таксама былі падведзены вынікі Дня роднай мовы ва ўсіх рэгіёнах Мінскай вобласці.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінскі абласны камітэт грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Стаўбцоўскі райвыканкам.

Rate this item
(0 votes)
Read 3118 times

Афіцыйны сайт Мінскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» © 2008-2024 Iнтэрнэт-партал «Моладзь Міншчыны». Усе правы защишены.

Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2010» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2010»
Інтэрнэт-прэмія «Тібо-2019» Лаўрэат Інтэрнет-прэміі «ТІБО-2019»
Інтэрнэт-прэмія «БРСМ-2019» Пераможца Інтэрнэт-прэміі «БРСМ-2019»