На парадак дня былі вынесены два пытанні – аб ролі раённай арганізацыі ў грамадска-палітычным жыцці раёна па выніках работы 2015 года і аб зацвярджэнні плана асноўных мерапрыемстваў на 2016 год.
Кульмінацыйным момантам пленума стала ўрачыстая цырымонія ўзнагаро-джвання самых актыўных членаў арганізацыі. Ім выказала падзяку і прызнанне за ўдзел у кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё маладзёжнага руху ў раёне першы сакратар Бярэзiнскага РК ГА “БРСМ” Вольга Мікалаеўна Жукоўская. Яна ўручыла актывістам падзякі і памятныя падарункі грамадскай арганізацыі.